Контрольная работа "Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці Малецкай сельскай бібліятэкі"

Название:
Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці Малецкай сельскай бібліятэкі
Тип работы:
контрольная работа
Размер:
3,5 M
79
Скачать
Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

Краткое сожержание материала:

УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў"

Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кантрольная работа

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці Малецкай сельскай бібліятэкі

Выканала:

студэнтка 331 "Б" гр. ФЗН

Корган Ірына Мікалаеўна

Выкладчык: дацэнт

Стрыжонак І.М.

Мінск 2010 г.

Увядзеньне

бібліятэка чытач картатэка краязнаўства

Этнічная агульнасць жыве да тых пор, пакуль падтрымліваюцца традыцыі і існуе гістарычная памяць. Веданне сваіх каранёў, свайго мінулага, узаемаадносіны са сваім народам, узаемная падтрымка сілкуе яго будучае.

Ва ўмовах адраджэння беларускай гісторыі, культуры, мовы узрастае цікавасць да мінулага, да пазнання "малой радзімы". Пра "малую радзіму" загаварылі прадстаўнікі навуковых колоў, эканамісты, эколагі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і многія іншыя.

Краязнаўства на Беларусі мае багатую гісторыю, традыцыі і разглядаецца сёння як аснова адраджэння нацыянальнай памяці. Павялічваецца выпуск краязнаўчых дакументаў не толькі рэспубліканскімі выдавецтвамі, але і на месцах - у абласцях, раёнах, што таксама з'яўляецца вынікам шырокай цікавасці грамадства да краязнаўства, жадання набыць краязнаўчыя веды.

Накапленне краязнаўчых матэрыялаў садзейнічае павелічэнню беларусазнаўчага патоку дакументаў як крыніцы краязнаўчых пошукаў. Яны адлюстроўваюць з'явы раней невядомыя і ўздымаюць пытанні, якія да гэтага часу не ставіліся.

Краязнаўства -- гэта вывучэнне насельніцтвам на навуковай аснове гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў, якія характарызуюць у комплексе фарміраванне і развіццё якой-небудзь пэўнай тэрыторыі краіны (сяла, горада, раёна, вобласці). Тэрмін "краязнаўства" разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама і як грамадскі рух, які аб'ядноўвае мясцовае насельніцтва. Прадметам пазнання ў краязнаўстве з'яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем "родны край".

Кожная бібліятэка акрэслівае тэрытарыяльныя межы свайго краю. Для абласной бібліятэкі краем з'яўляецца тэрыторыя вобласці, для раённай - раёна, для гарадской - свой горад, для сельскай - сяло, у межах якіх ажыццяўляецца іх дзейнасць.

Аб'ектам вывучэння краязнаўства з'яўляецца прырода, насельніцтва, гаспадарка, гістарычнае мінулае, мастацтва, культура і інш.

Існуюць напрамкі вывучэння края:

1. Усебаковае вывучэнне прыроды і прыродных каштоўнасцей (зямныя, недры, рэльеф, глеба, клмат, расліны), экалагічных умоў.

2. Вывучэнне народнай гаспадаркі, выяўленне новых крыніц сыравіны і дадатковых рэсурсаў для эканомікі той або іншай мясцовасці.

3. Вывучэнне гістарычнага мінулага края (мясцовых радаводаў, ваенных падзей і інш.)

4. Вывучэнне нацыянальных, этнаграфічных асаблівасцей, а таксама антрапалагічнага, этнічнага, канфесійнага складу мясцовага насельніцтва.

5. Улік і абарона помнікаў архітэктуры і культуры, вывучэнне вуснай народнай творчасці, дыялектаў, мастацкіх промыслаў края.

Існуюць наступныя формы арганізацыі краязнаўства: дзяржаўная, грамадская, школьная, кааператыўна-камерцыйная, асобна-ініцыятыўная.

Састаўной часткай дзяржаўнага краязнаўства з'яўляецца бібліятэчнае краязнаўства. Пад бібліятэчным краязнаўствам падразумеваецца шматаспектная дзейнасць бібліятэк, якая накіравана на задавальненне краязнаўчых запатрабаванняў грамадства сродкамі бібліятэк.

Бібліятэка як аснова краязнаўчай дзейнасці выконвае рад асноўных задач:

1. Стварэнне банка даных краязнаўчых і мясцовых дакументаў(друкаваных, аудыёвізуальных і інш.). Выяўленне, устанаўленне месцазнаходжання, набыццё, а ў крайнім выпадку і забяспячэнне поўнага бібліяграфічнага апісання дакумента, стварэння базы даных бібліяграфічнай і фактаграфічнай краязнаўчай інфармацыі.

2. Бібліяграфічнае раскрыццё зместу краязнаўчых дакументаў незалежна ад месца іх захоўвання: арганізацыя даведачна-бібліяграфічнага апарату, стварэнне крыніц бібліяграфінай інфармацыі, якія бібліяграфічнымі метадамі падагуляць краязначую вывучанасць асобных тэрыторый і дадуць магчымасць забяспечыць бібліяграфічнай інфармацыяй краязнаўчую дзейнасць у рэгіёне.

3. Давядзенне да карыстальніка краязнаўчых і мясцовых дакументаў і інфармацыі аб іх з дапамогай бібліятэчна-бібліяграфічных сродкаў.

4. Распаўсюджванне інфармацыі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах і краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва, а таксама рэкламаванне краязнаўчых збораў і інфармацыйных магчымасцей сваіх бібліятэк.

Пералічаныя задачы даюць падставу для вызначэння краязначай функцыі мясцовых публічных бібліятэк.

Для вядзення краязначай работы, стварэння краязнаўчых бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў выкарыстоўваюць два напрамкі дзейнасці.

Першы прадугледжвае многапланавую работу з першасным і другасным дакументным патокамі, давядзенне да чытачоў упарадкаваных звестак аб краязнаўчых збораз праз сістэму каталогаў, картатэк, бібліяграфічных паказальнікаў, метадычнае забеспячэнне, краязнаўчае бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне. Дастаткова поўны пералік і кароткая характарыстыка гэтых традыцыйных аперацый прадстаўлена у "Палажэнні аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк". У гэтым палажэнні ўключаны асноўныя раздзелы, такія як:

- агульныя палажэнні;

- арганізацыя краязнаўчай работы;

- фарміраванне краязнаўчай работы;

- абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчымі дакументамі;

- краязнаўчая бібліяграфічная работа;

- краязнаўчае бібліятэчна-бібліяграфічнае навучанне карыстальніка і супрацоўнікаў бібліятэк;

- метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у вобласці бібліятэчнага краязнаўства.

Другі напрамак - вывучэнне роднага краю, пошук раней невядомых звестак аб ім, аб'яднаннямі краязнаўцаў, арганізаванымі ў бібліятэцы ці пры ёй. У гэтым выпадку бібліятэка выступае ў ролі спонсара, даўшага месца для правядзення мерапрыемстваў і ўзяўшага на сябе інфармацыйнае, бібліяграфічнае, метадычнае забеспячэнне пытанняў, якія распрацаваны персанальна ці калектыўна.

Малецкая сельская бібліятэка знаходзіцца ў самабытным, цікавым раёне нашай краіны з прыгожай назвай Бярозаўскі, Брэсцкай вобласці. Не менш значнае і месца, дзе знаходзіцца напасрэдна і сама бібліятэка - гэта вёска Малеч. Вёска атрымала такую назву ад прозвішча памешчыка, які заснаваў яе - гэта Мал. Малеч багаты на гісторыю. У свой час Малеч атрымаў магдэбурскае права, а таму мае свой герб. У 2005 годзе Малеч стаў першым у раёне аграгарадком. На сённяшні дзень гэта вёска з насельніцтвам каля 2000 чалавек.

Сельская бібліятэка абслугоўвае 850 чытачоў, сярод іх 300 дзяцей. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі- адна з вядучых напрамкаў дзейнасці.

1. Фарміраванне краязнаўчага фонда

Асновай краязначай дзейнасці бібліятэкі з'яўляецца асобна выдзелены фонд краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Гэты фонд, пад агульнай назвай "Люблю мой край, старонку гэту...", фарміруецца з дакументаў, якія цалкам прысвечаны краю, якія змяшчаюць краязнаўчыя матэрыялы. Фонд уключае наступныя віды: кнігі, брашуры, зборнікі, матэрыялы выяўленчага характару, ноты, атласы, карты, напрыклад "Карта Брэсцкай вобласці. Памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны." машынапісныя і рукапісныя матэрыялы, фотадакументы, напрыклад фотаматэрыял аб візіце П.М. Машэрава ў в. Малеч, электронныя дакументы, напрыклад "Бярозаўшчына турыстычная", тэматычныя папкі. Матэрыялы з фонду не спісваюцца, а захоўваюцца пастаянна. У гэты фонд уваходзяць матэрыялы ў першую чаргу аб вобласці, аб раёне, затым аб вёсцы. У краязнаўчым фондзе дакументы растаўлены па асноўных раздзелах "Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязначых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь". У 2009 годзе быў распрацаваны турыстычны маршрут "Дорогами войны по отчему краю", экскурсія па помніках вялікай Айчыннай вайны в. Малеч, дзе змешчаны фотаматэрыял, сцэнарый экскурсіі, спіс выкарыстанай літаратуры.

Пра экалагічнае становішча краю расказваюць кнігі, брашуры, тэматычныя папкі, памяткі чытачам, напрыклад "Тревоги родного края" ( О загрязнении водоёмов района), "Если бы вы составляли Красную книгу Берёзовщины", "Заказник республиканского значения "Споровский".

На тэрыторыі сельскага Савета есць старынны парк Габрылёва, матэрыял пра парк размешчаны у краязнаўчым кутку.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдаецца бібліяграфічны паказальнік "Што пакінем ў спадчыну?". Паказальнік прысвечаны экалагічным праблемам Бярозаўскага раёна. Паказальнік уключае кнігі, раздзелы з кніг, артыкулы з часопісаў і газет на беларускай і рускай мовах. Ён адрасуецца выкладчыкам, студэнтам, школьнікам, усім, каго цікавіць экалагічнае становішча роднага краю. Літаратура размешчана унутры раздзелаў у алфавіце аўтараў і загалоўкаў. Даведачны апарат выдання уключае алфавітны і геаграфічны паказальнікі, спіс перыядычных выданняў, выкарыстаных пры складанні паказальніка.

На тэрыторыі вёскі ёсць санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі сэрца і шчытападобнай залозы, дзіцячая школа мастацтваў. Матэрыял пра гэтыя установы...